О проекте

Віктар Сямашка агучыў нямое кіно з Францыі (+слухаць/+спампаваць/+відэа)

 

Бэльгійскій лэйбал Tape-Safe выдаў новы альбом Віктара Сямашкі "Calavera". Зьмест альбома сфармавалі тры 20-хвілінныя кампазыцыі, аб’яднаныя "імпра-лупавым" мэтадам стварэньня й лёгкім лацінскім калярытам.

Запісы адбыліся цягам 2013 году падчас выступаў Віктара ў розных мейсцах Менску. Музыка стваралася ў рэжыме "тут і зараз" без фанаграмных нарыхтовак і запрошаных інструмэнталістаў. Сярод выкарыстанага інструмэнтарыю – разнастайныя духавыя, пэркусійныя й шумавыя інструмэнты, фартэпіяна й эфэкт Delay, які дазваляе зацыкліваць фразы рознага памеру.

Асобных словаў варты трэк №2 "Emak Bakia". Гэтая рэч зьяўляецца жывым саўндтрэкам да аднайменнага фільму, зьнятага францускім дадаістам Мана Рэем у 1926 годзе. Дэманстрацыя адбылася падчас Open-air фэстывалю нямога кіно й сучаснае музыкі "Кінемо" ў музэі Заіра Азгура.

Фізычную вэрсію (як і іншыя альбомы ды кнігі Віктара Сямашкі) можна набыць у кнігарні "логвінаЎ" (Менск, пр-т Незалежнасьцi, 37а).

Спампаваць альбом можна на сайце лэйбла Tape-Safe.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net