Чэшскі сеціўны лэйбл Signals From Arkaim выдаў першы ў сваім каталогу беларускі альбом. Ім стаў шэраг запісаў авант-праекту Klarneton, аб’яднаных пад імем "Эцюды й мініятуры". Klarneton – адзін з выключна "хатніх", непублічных праектаў духавіка-імправізатара Віктара Сямашкі, які выступае ў дадзеным выпадку адзіным аўтарам і выканаўцам.
Гэтае ўтварэнне адрозніваецца ад іншых праектаў Сямашкі перадусім тым, што спэцыялізуецца менавіта на кларнетнай музыцы: кларнет саліруе ва ўсіх кампазыцыях з акампанементам і без. На думку Віктара, "у кларнэта значна больш нявычарпаных магчымасцяў, чым, напрыклад, у саксафона. Акром таго, гэта адзін з нямногіх інструментаў, які адначасова асацыюецца і з джазам, і з фальклёрам, і з акадэмічнай музыкай. Усе гэтыя тры грані так ці інакш праяўленыя ў рэлізе".
Альбом праекту Klarneton "Эцюды й мініятуры" складаецца з 4 трэкаў. Запісы датуюцца 2010-2012 гг. Дагэтуль рэліз меў толькі самаробную CD-вэрсію. Віктар жартуе: "Трэкі расстаўленыя ў плэйлісьце паводле прынцыпу "ад мінімалізму да прымітывізму". Па словах аўтара, першая кампазыцыя інспіраваная супрацай з расейским музыкам Васілём К., другая – даніна пашаны айчыннаму клезмэру, трэцяя пабудаваная на розных спосабах спалучэньня клярнэта з бас-домрай, а чацвёртая была запісаная падчас знаходжання ў Вільні ў Беларусім доме правоў чалавека. Такім чынам, прыемнага праслухоўваньня!
Спамваць альбом можна на сайце Archive.org.
Тэкст: прэс-рэліз
Комментарии
Люблю такую музыку иногда
Люблю такую музыку иногда слушать