О проекте

Беларускі анты-джаз ад Paradox-ensemble (+слухаць/+спампаваць)

 

Праект Віктара Сямашкі пад назвай Paradox-ensemble прадставіў новы альбом "Апалонік з рондаля". Увесь матэрыял для альбома быў запісаны напрыканцы кастрычніка 2013 г. Гукасэсія адбывалася ў вёсцы Гарані пад Менскам у доме, які часова вызвалілі жыхары. На зьвядзеньне пайшоў увесь студзень. Астатні час заняў майстарынг і візуальнае аздабленьне кружэлкі.

Віктар Сямашка: "На асноўнай працы я ўзяў адпачытак за свой кошт. І езьдзіў у Гарані, як на працу, штораніцу цягам тыдня. Мне была патрэбная поўная ізаляцыя, цішыня й магчымасьць сканцэнтравацца. У кватэры-студыі я праводзіў ня болей, чым па 5-6 гадзінаў у дзень. У куце была звалена купа прывезеных інструмэнтаў. Праз тыдзень запісу, прызнаюся, ужо ня мог на іх глядзець".

Колькасьць выкарыстаных у альбоме інструмэнтаў не паддаецца падліку: разнастайныя акадэмічныя й народныя духавыя (у тым ліку набор блёк-флейтаў ад басу да сапраніна), віетнамская, тайляндзкая, арабская й афрыканская пэркусія, сярод клявішных – фартэпіяна й мэлёдыка, сярод струнных – электрагітара й бас-домра.

Віктар Сямашка: "Гучаньне альбома цалкам акустычнае за выняткам электрагітары. Ніякіх сэмплаў ды прыбабахаў. Хаця, канешне, без кампутара зрабіць такую працу было б значна складаней. Асабліва што тычыцца мантажу ды міксу".

У аснове ўсіх твораў – імправізацыя. Усе кампазыцыі нараджаліся цягам запісу – партыя за партыяй. Зьмест альбома насычаны разнастайнымі пэрсанажамі (Сейбіт, Мітрапаліт, Самурай…), але расповед застаецца безьсюжэтным. Тым ня менш, скразной тэмай альбома можна лічыць героіку ды яе праяўленьне ў розных культурах і ў сучаснасьці.

Віктар Сямашка: "Альбом наскрозь парадаксальны: быццам бы заяўлены ансамбаль, але на ўсіх інструмэнтах грае адзін чалавек, быццам бы гэта джаз, але насамрэч псэўда-джаз ці нават анты-джаз, быццам бы імправізацыя, але не зусім… Папросту захацелася зрабіць музыку, якой мне вельмі не хапае ў Беларусі. Сапраўды, прасьцей зрабіць самому, чым чакаць на тое, што мусіла быць запісаным яшчэ напрыканцы 1960-ых".

Знаўцам будзе заўважны уплыў савецкага й постсавецкага авангарду (Трыё Ганеліна, Гайваронскі, Курохін, Волкаў, Летаў, Ярэмчук, Макараў), а таксама амэрыканскай джазавай суполкі AACM (Брэкстан, Тэйлар, Джарман, Art Ensemble Of Chicago). Акром разнастайных гатункаў джазу, выкарыстоўваюцца элемэнты барока, акадэмічнае музыкі ХХ ст., этнічныя матывы розных народаў.

Віктар Сямашка: "Гэты альбом – мая асабістая вяршыня. Я, нарэшце, рэалізаваў ідэі, што віравалі ў галаве шмат год. Я выявіў усе свае кампазыцыйныя ды выканальніцкія здольнасьці, якія назапасіліся на момант запісу. На канцэртах дамагчыся такога выніку немагчыма. Відавочна, што гэтыя кампазыцыі ніколі ня будуць агучаныя жыўцом. Ды й сэнсу ў тым няма".

Спампаваць альбом можна на сайце Ultra-Music.

CD-версію альбома можна набыць у кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а).

Ранейшыя запісы Paradox-ensemble зьмешчаныя на Soundcloud.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Такую музыку нужно живьём

+1
0
-1

Такую музыку нужно живьём слушать - так она сильнее воспринимается

 

дождались...

+1
0
-1

креативно. стилистически оригинально. лаконично и емко. иронично и космополитично...
ну вот, наконец-то!

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net