О проекте

Віктар Сямашка завяршыў "латыскую сэрыю" (+слухаць)

 

Менскі музыка-імправізатар Віктар Сямашка зьмясьціў у Сеціве сэрыю з трох альбомаў: "Rīgas suvenīrs" ("Рыскі сувэнір"), "Jūra" ("Мора") і "Dejot, tik dejot" ("Танчыць, танчыць"). Кожны зь іх мае адносіны да Латвіі.

Першая частка – "Rīgas suvenīrs" ("Рыскі сувэнір") – запісвалася непасрэдна ў Латвіі ў жніўні 2012 г.: падчас супольнага выступу з фольк-бардам Раманам Ярашам у рыскай кавярні Dad cafe ды на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў Юрмале. У якасьці цытатаў выкарыстаныя запісы вулічных музыкаў Рыгі.

Другая частка – "Jūra" ("Мора") – была зафіксаваная адразу па вяртаньні з Латвіі, калі ў менскім арт-буфэце NewTon ладзілася сьвяткаваньне 40-годзьдзя духоўнага практыка Юрася Семянюка. Да Віктара Сямашкі далучыўся ня толькі Раман Яраш, але й кампазытар Максім Іўкін. Апошні працяглы час жыў у Рызе й зараз вядомы сваім удзелам у гуртох "Жаба ў каляіне" ды "Балцкі Субстрат", музыкай да спэктакляў, акадэмічнымі творамі. Таму на альбоме стасуюцца палянэз Агінскага й аўтарскі твор Іўкіна "Піва няма", фальклёрныя тэмы й імправізацыі на іх падставе. Акром таго, задзейнічаная прывезеная з Рыгі пэркусія.

Нарэшце, трэцяя частка "латыскае сэрыі" – "Dejot, tik dejot" ("Танчыць, танчыць") – мае самае аддаленае дачыненьне да Латвіі. Папросту ў прыведзеных кампазыцыях зусім ненаўмысна Віктар выкарыстаў патэфонныя кружэлкі, у тым ліку выдадзеныя ў Рызе. Кожная імправізацыя вырастае з канкрэтнае архіўнае песьні. Альбом названы імем адной зь іх. Запіс адбыўся зноў жа ў кавярні NewTon у лютым 2013.

Кожны зь пералічаных альбомаў мае фізычную самвыдат-вэрсію, якая з-за невялікага накладу распаўсюджваецца толькі сярод знаёмых музыканта. У аздабленьні выкарыстаныя малюнкі Віктара Сямашкі-старэйшага, зробленыя ў Латвіі ў 1980-ых гг., а таксама працы беларуска-францускага мастака Ільва Розэнбэрга (ён жа Leon Bakst). Паслухаць і спампаваць "латыскую сэрыю" можна на аўтарскай старонцы Віктара Сямашкі на рэсурсе Soundcloud.com.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка хорошая, но долго

+1
0
-1

Музыка хорошая, но долго слушать - устаю. Если бы всё это как-то аранжировать и грамотно записать, отобрать самое хорошее - было бы лучше... но, видимо, сложнее

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net