О проекте

Віктар Сямашка выдаў "літоўскі" альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Віктар Сямашка выдаў на інтэрнэт-лэйбле HAZE альбом па выніках свайго леташняга падарожжа ў Літву. Цягам 4 дзён адбыліся 4 выступы Віктара ў 4 гарадох краіны, а празь месяц яшчэ два ў Вільні. Запіс асноўнага матэрыялу адбыўся акурат у Ноч музэяў: Віктар выступаў дуэтам з Раманам Ярашам у доме-музэі Вэнцлова ў Вільні.

Акрамя таго асобныя трэкі былі зафіксаваныя падчас канцэртаў Друскеніках ды Лейпунах. 18-хвілінны трыптых, што даў імя ўсяму альбому, быў сыграны ў Зарэччы (Užupis Art Incubator). Там кумпанію Віктару склалі мясцовыя музыкі Вадзім Каратаеў і Мілда Арчыкаўскайтэ. На рэдагаваньне, кампаноўку й частковы мантаж матэрыялу пайшоў цэлы год.

Віктар Сямашка камэнтуе: "Падарожжа было незабыўнае! У школе мастацтваў у Друскеніках я ўпершыню публічна пайграў на клявэсіне. А ў музэі ў горадзе Лязьдзіяй пад дуду пачала сьпяваць хорам уся заля, бо дзякуючы "Крамбамбулі", я развучыў нацыянальны найгрыш "Ant kalno mūrai". Шкада, што гэты момант не запісаўся. Выступ зь віленчукамі Вадзімам і Мілдай на вольным (ва ўсіх сэнсах) паветры стаўся пэўнай кульмінацыяй. Там я прачытаў сваё прысьвячэньне Вільні, напісанае акурат перад выступам".

Большасьць кампазыцыяў на альбоме Віктар Сямашка выконвае самастойна з выкарыстаньнем разнастайных духавых, пэркусійных і клявішных інструмэнтаў разам эфэктам digital delay. Атрымалася чыста імправізацыйная, але ў той жа час мікрацыклічная музыка, заснаваная на закальцаваных фразах, мэлядычных колах рознага дыямэтру. Некаторыя з сыграных Віктарам рэчаў ужо пасьпелі стаць яго асабістымі "стандартамі". То бок, у зьменлівым выглядзе яны доўга вандравалі з канцэрту ў канцэрт, каб набыць больш-менш завершаную форму менавіта ў Летуве. Вокладкай альбома стала праца Віктара Сямашкі-старэйшага "Ганчар", напісаная ў 1976 г.

Спампаваць альбом можна на старонцы лэйбла HAZE.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

"Латыскі" альбом у дадатак :)

+1
0
-1

Запіс зь сёлетняга канцэрту ў Вэнтсьпілсе.
https://archive.org/details/ViktarSiamashkasolBez

 

Музыканта трудно для

+1
0
-1

Музыканта трудно для определения, но воспринимается очень хорошо. Я бы даже сказал, что музыка вне музыки.

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net